Згодна з народнымі ўяўленнямі, аб наступіўшых родах павінны былі ведаць як мага менш людзей, тады роды пройдуць лёгка.
Асабліва вялікія пакуты парадзісе, па народнаму меркаванню, магла прынесці дзяўчына. Калі яна незнарок заходзіла ў час родаў у хату, то павінна была расплесці касу, набраць вады ў рот і даць парадзісе, бо інакш роды будуць вельмі цяжкімі.
Павітуха
Калі накіроўваліся да павітухі, адразалі кавалак хлеба, пасыпалі яго соллю. Прыйшоўшы, гаварылі ціхенька: “Хадзі, бабулічка, к нам, нешта нашай маладусе ня дужа ладна дзелаецца”. Звычайна баба-павітуха тут жа адклікалася на такую просьбу.
У XIX – пачатку XX ст. у беларускай вёсцы бабай-павітухай была звычайна жанчына сталага веку. У тагачасных умовах баба-павітуха з’яўлялася і акушэркай, і дзіцячым доктарам, і дарадчыцай парадзіхі, і памочніцай ёй па гаспадарцы ў першыя дні пасля родаў. Адсюль тая павага да бабкі, асабліва калі яе майстэрства знаходзіла пастаянная пацвярджэнне ў паспяховым зыходзе родаў.
Акрамя таго, у гэты перыяд у асяроддзі беларускіх сялян шырока была распаўсюджана вера ў магічную сувязь паміж павітухай і павітымі (“перабабленымі”) ёю дзецьмі, у тое, што характар і паводзіны бабкі могуць станоўча ці адмоўна паўплываць на характар, здароўе і паводзіны дзіцяці. Па гэтай прычыне сельская грамада прад’яўляла высокія патрабаванні да павітух: яны павінны былі быць веруючымі, добразычлівымі, акуратнымі, чэснымі.
Амаль паўсюль на Беларусі вопытныя бабы-павітухі мелі спецыяльны ручнік-радзільнік. Прыйшоўшы ў хату да парадзіхі, павітуха вешала гэты ручнік на цвік або крук, убіты ў сцяне, дзе ён і вісеў да заканчэння родаў.
Вельмі часта такі ручнік меў у сваім арнаменце сімвалічныя выявы вобразаў Маці-Радзіцельніцы, Берагіні або парадзіхі (падсвечнік з запаленымі свечкамі), ці дзіцяці.
Цяжкія роды
У час цяжкіх родаў, калі наступалі патугі, жанчына хапалася за ручнік рукамі і тужылася. Лічылася, што гэты ручнік вельмі дапамагае ў час родаў і аблягчае пакуты парадзіхі.
Павітуха дапамагала парадзісе як магла. Акрамя акушэрскіх прыёмаў, яна выконвала шэраг магічных дзеянняў. На парадзісе расшпіляліся гузікі, развязвалі вузлы, паясы, распляталі косы, адкрывалі ўсе замкі, куфры, дзверы ў хаце. Гэты звычай вельмі старажытнага паходжання, нават у рымлян цяжарныя жанчыны клапаціліся, каб у іх не было вузлоў ні ў валасах, ні ў адзенні.
Паўсюль на Беларусі, каб адагнаць злыя сілы ад парадзіхі, павітуха клала ёй у ложак металічны прадмет або абвязвала яе чырвонай ніткай.
Дзейсным сродкам аблягчэння пакут парадзіхі лічыўся наступны: зняць у дзяжы абрус і надзець яго тры разы на парадзіху зверху ўніз.
На Беларускім Палессі ў час родаў муж ляжаў на лаўцы і цяжка стагнаў, чым, па народнаму перакананню, аблягчаў пакуты сваёй жонкі.
Жытнічкі
Здаралася, што жанчыны раджалі ў полі, у лесе, без усялякай пабочнай дапамогі. У шэрагу паветаў Магілёўскай і Мінскай губерняў такіх дзяцей, якія нарадзіліся ў час жніва на жытнім полі, без дапамогі павітухі, называлі “жытнічкамі”.
Павітуха ніколі не прымала дзіця голымі рукамі, а накрывала іх якім-небудзь старым адзеннем, каб у будучым дзіця жыло ў багацці.
Пупавіна
Бабка перавязвала пупавіну паўсюль на Беларусі аднолькава: пучком чыстага лёну або суровай ніткай, да лёну дабаўлялі адну чырвоную нітку.
Пераразалі пупавіну на адлегласці трох пальцаў ад перавязкі: хлопчыку – на нажы, сякеры, дубовай кары, сухой лустачцы хлеба, на кніжцы, малатку. Часта ў паўночных раёнах Беларусі пупавіну хлопчыка перабівалі камянямі, каб быў моцны. Дзяўчынцы пераразалі пупавіну на грабяні, верацяне, нітках, кручках, нажніцах.
Крыніца: Беларусы. Том 5. Сям’я / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Т.І. Кухаронак; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. – Мінск: Бел. навука, 2001. — с. 305-329.
Подготовлено Анастасией Новицкой.
Фото: студия «Персона»(Гродно), Виталий Малявко.
[…] РОДЫ ПАСЛЯ РОДАЎ […]
[…] день повитух. В этот день матери поздравляют акушерок, которые принимали у них роды. Традиционно дарят им сладости, мыло, рушники и […]
[…] традиции поддержки мам после родов, которые мы можем сегодня […]