Радзiнныя звычаi i абрады: цяжарнасць

традиции беларуси

Комплекс традыцыйных радзінных звычаяў і абрадаў складаўся з трох шчыльна звязаных цыклаў: дародавага, родавага і пасляродавага.

У першыя два ўваходзілі звычаі, уяўленні, павер’і, абрадавыя дзеянні, накіраваныя на захаванне цяжарнасці і паспяховае завяршэнне родаў.

Пасляродавы цыкл, накіраваны на прыняцце нованароджанага ў сямейна-грамадскі калектыў, уключаў у сябе звычаі і абрады імянарачэння дзіцяці, наведвання парадзіхі і нованароджанага, выбару кумоў, абраду далучэння дзіцяці да хатняга ачага, які папярэднічаў царкоўнаму хрышчэнню, а таксама святкавання хрэсьбін, ачышчэння дзіцяці, першага яго пастрыжэння, крока, слова, з’яўлення першага зуба.

ЦЯЖАРНАСЦЬ

Большасць няпісаных законаў непасрэдна вынікае са шматвяковага вопыту і практычнага сэнсу. Так, цяжарная імкнулася не падымаць і не насіць вялікіх грузаў, не зацягваць моцна спадніцу, а ў час цяжкай працы ў полі падвязвала жывот ручніком ці хусткай.

традиции беларуси

Цяжарнай раілася як мага больш рухацца і менш спаць, бываць на свежым паветры.

У асяроддзі беларускіх гараджанак жанчына, якая рыхтавалася стаць маці, не наведвала гарадскія гулянні, не ездзіла ў тэатр і з візітамі, а праводзіла ўвесь час з сям’ёй і блізкай раднёй.

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі строга сачылі, каб цяжарныя не працавалі ў рэлігійныя святы, не калечылі жаб, не разбуралі ластаўчыных гнёздаў, не рабілі штосьці тайком ад мужа ці іншых членаў сям’і, не выкідвалі хлеб.

Забаранялася зашываць на сабе адзенне, каб не здарыліся цяжкія роды, спяшацца пры размове, каб дзіця не заікалася, падстрыгаць валасы, каб не ўкараціць малому розум.

Шматлікія забароны перасцерагалі цяжарную ад спалоху, ад магчымых фізічных і псіхічных траўмаў. На ўсёй тэрыторыі Беларусі цяжарным забаранялася глядзець на пажар, а калі ў жанчыны ўжо не было іншага выйсця, то нельга было, спалохаўшыся, дакранацца рукамі да свайго цела, бо лічылася, што ў дзіцяці ў адпаведным месцы застанецца вогненная радзімая пляма.

У прысутнасці цяжарнай нельга было на ганку секчы дровы, а ёй самой – пераступаць праз сякеру, бо магло нарадзіцца дзіця з рассечанай губой.

Выграбаючы печ, нельга было тушыць галавешку нагамі, каб у нованароджанага не балеў страўнік.

Нельга было прысутнічаць на пахаваннях, глядзець на нябожчыка.

Калі жыццёвыя абставіны вымушалі цяжарную жанчыну ісці на пахаванне, яна, каб пазбегнуць дрэннага ўздзеяння на сваё будучае дзіця, завязвала на галаву намітку з вялікай колькасцю ўзораў чырвонага колеру (пазней – чырвоную хустку).

Пры дапамозе ручніка перакрываецца канал сувязі паміж “сваім” светам і “чужым”.

РОДЫ
ПАСЛЯ РОДАЎ

Крыніца: Беларусы. Том 5. Сям’я / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Т.І. Кухаронак; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. – Мінск: Бел. навука, 2001. – с. 305-329.

Подготовлено Анастасией Новицкой.

Фото: студия “Персона”(Гродно), Виталий Малявко.

2 Comments

  1. Радзiнныя звычаi i абрады: роды - Doula.by

    […] ЦЯЖАРНАСЦЬ ПАСЛЯ РОДАЎ […]

  2. Послеродовое укутывание - Doula.by

    […] которая потом переросла в серьезное увлечение этнографией. Спустя время эти направления стали основой для […]

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *