Радзiнныя звычаi i абрады: пасля родаў

пасля родаў, семейные традиции беларуси

Нованароджанага адразу купалі ў розных лекавых духмяных травах, а каб быў багаты і шчаслівы, у ваду клалі срэбную манету і некалькі зярнят.

У купель для дзяўчынкі дабаўлялі яшчэ крышачку малака, каб была белая тварам і прыгожая. А вось у гатаванай (кіпячонай) вадзе на Беларусі дзяцей не купалі, бо верылі, што яны ад гэтага будуць вельмі злымі, крыклівымі, няўважлівымі. Пра такіх людзей у народзе гаварылі: “Ён у гарачай вадзе купаны”.

Пры першым купанні павітуха магла раўняць ножкі дзіцяці, гладзіць яго па галоўцы, каб яна была круглая, злёгку сціскаць носік, каб ён быў прыгожы і г.д.

Аналагічныя дзеянні пры родах, пры першым купанні нованароджанага здзяйсняла баба-павітуха і ў асяроддзі гарадскіх мяшчанак. Тут на трэці дзень маладую маці разам з нованароджаным мылі ў лазні.

Ваду пасля першага купання вылівалі ў ціхім месцы, дзе не хадзілі людзі і жывёла, часцей пад пладовае дрэва ці пад вугал хаты. На Палессі, калі купалі дзяўчынку, ваду вылівалі на ганак, каб яна, стаўшы дарослай, хутчэй выйшла замуж.

Шырокае распаўсюджанне на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў мінулым стагоддзі мела павер’е, што калі дзіця пасля першага купання пакласці на правы бок, яно ў далейшым усё будзе рабіць правай рукой (“будзе праўшаком”), а калі на левы – то, наадварот, “будзе леўшаком”.

Пасля купання павітуха загортвала дзіця ў што-небудзь старое, звычайна ў мужчынскую сарочку, бо ў беларусаў было не прынята загадзя рыхтаваць адзенне для дзіцяці, і спавівалі спецыяльным чырвоным поясам.

Пры першым укладанні дзіцяці ў калыску клалі вугольчык, хлеб-соль, жалеза ў якасці абярэгаў. Шырокае бытаванне ў нашым краі мела вераванне, згодна з якім нельга было калыхаць пустую калыску.

Управіўшыся з дзіцём, павітуха працягвала завіхацца каля парадзіхі.

Паслед

Паслед (“дзіцячае месца”) бабка абмывала і загортвала ў чыстую анучу, укінуўшы туды яшчэ некалькі зярнят ці кавалачак хлеба.

Паслед акуратна закопвалі: калі нараджаўся хлопчык, то каля хаты, пад ганкам або ў хаце на куце, каб, як лічылі, перадаць яму любоў да роднага дома; калі дзяўчынка – то пад яблыняй, вішняй, каб была такая ж прыгожая. Або пад прыпечкам, каб была добрая гаспадыня.

Часта дзіцячае месца закопвалі ў хляве, каб павялічыць пладавітасць жывёлы. Пазней сталі хаваць за абразы, каб “дзіцяці быў гонар”, або закопвалі ў варыўні пад жорны, каб “дзіця было вёрткае і хітрае”.

Знакам шчасця і дабрабыту была так званая “дзіцячая сарочка” – рэшткі плоднага пузыра, які часам заставаўся ў нованароджанага на галоўцы. Яе акуратна здымалі і захоўвалі, як талісман. Гэтыя ўдача і шанцаванне распаўсюджваліся і на сям’ю дзіцяці.

Ў ложку

Звычайна парадзіха, калі роды прайшлі паспяхова, знаходзілася ў ложку ад трох да сямі дзён.

І ўвесь гэты час, асабліва калі парадзіха была адзінай дарослай жанчынай у малой сям’і, бабка прыходзіла ёй на дапамогу, гатавала ежу, купала нованароджанага, даглядала старэйшых дзяцей. Па традыцыі ежу яна несла з дому, абавязкова ў гаршках.

Аднавяскоўцы казалі: “Во, баба ідэ з гаршкамі”, што азначала: “Баба ідзе наведваць парадзіху”. Бабка павінна была тры дні пасля родаў насіць тры разы на дзень па тры стравы.

Адведкі

У хуткім часе пасля родаўда парадзіхі прыходзілі ў адведкі замужнія жанчыны: сваячкі і сяброўкі.

пасля родаў, семейные традиции беларуси

Каб не стамляць парадзіху, у адведкі жанчыны хадзілі па дзве-тры, прыносілі самыя каларыйныя і смачныя стравы.

Парадзісе, якая толькі што перажыла роды, хацелася пра ўсё гэта расказаць, выслухаць словы спачування, параду, а хто гэта мог лепей зрабіць, чым замужнія жанчыны? Пагэтаму згодна з традыцыяй наведваць парадзіху ніколі не хадзілі незамужнія дзяўчаты і мужчыны.

Ісці наведваць парадзіху ні ў якім разе нельга было з пустымі рукамі, таму нават самыя бедныя неслі хоць кавалак хлеба і якую-небудзь старызну на пялёнкі.

Наведвальнікі не павінны былі доўга затрымлівацца і стамляць размовамі слабую пасля родаў жанчыну.

Паводле народнага меркавання, у лімінальнай зоне дзіця і маці знаходзіліся сем тыдняў або сорак дзён. На працягу азначанага тэрміну дзіця купалі кожны дзень, а пасля яго – праз дзень і радзей.

ЦЯЖАРНАСЦЬ
РОДЫ

Крыніца: Беларусы. Том 5. Сям’я / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Т.І. Кухаронак; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. – Мінск: Бел. навука, 2001. – с. 305-329.

Подготовлено Анастасией Новицкой.

Фото: студия “Персона”(Гродно), Виталий Малявко.

6 Comments

  1. Радзiнныя звычаi i абрады: роды - Doula.by

    […] ЦЯЖАРНАСЦЬ ПАСЛЯ РОДАЎ […]

  2. Радзiнныя звычаi i абрады: цяжарнасць - Doula.by

    […] РОДЫ ПАСЛЯ РОДАЎ […]

  3. Доула - новое явление для социума или давно забытое старое? - Doula.by

    […] Мы поговорили о том, кто такие доулы. О том, как помощь повитухи в современном мире поделилась на акушерскую помощь в […]

  4. Ernestotot

    Welcome to https://Accsmarket.net, your ultimate destination for acquiring a wide range of accounts tailored to various digital platforms. Whether you’re looking to boost your social media presence, enhance your gaming experience, or streamline your business operations, we offer a diverse selection of verified accounts to meet your needs. With a focus on quality, security, and convenience, https://Accsmarket.net provides a seamless solution for accessing reliable accounts, ensuring a smooth and trustworthy online experience. Explore our platform today and take your digital endeavors to new heights with https://Accsmarket.net.

    Click here:Click now : https://Accsmarket.net

  5. Тамара

    10 Lotto Onlayn saytının 10lottoonline.com ən maraqlı xüsusiyyətlərindən biri də kazanma ihtimalidir. Ənənəvi lotereyalardan fərqli olaraq, bu saytda çeşitli oyun növləri ve daha yüksək qazanma ehtimalları vardır. Bu da oyunçulara hər dəfə yeni bir şey sınamaq və qazanma ehtimallarını artırmaq üçün əlavə təşviq edir. Ayrıca, platforma davamedici olaraq oyunçulara bonuslar ve özel teklifler sunar ki, bu da oyun deneyimini daha ilginç ve faydalı kılar.

  6. DoubBoiff

    buy cialis generic online Distant metastatic or stage 4 breast cancer can involve any organ including bones, lungs, brain or liver

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *